Кіраўнік БААН ачоліў адукацыйны напрамак у Офісе Святланы Ціханоўскай

Кіраўнік нашай арганізацыі, гісторык і антраполаг Павел Церашковіч, стаў дарадцам Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы.
Спадар Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за 100 навуковых публікацыяў.

Павел Церашковіч. Фота: прэс-служба ОСЦ



Падчас працы ў Офісе Павел Церашковіч будзе адказны за:
– Маніторынг і аналіз асноўных тэндэнцыяў у беларускай і сусветнай адукацыі і навуцы;
Падрыхтоўку аналітыкі: ацэнкі патрэбаў, дарожныя карты, агляды;
Правядзенне публічнай камунікацыі, якая адлюстроўвае пазіцыі беларускіх дэмакратычных сілаў па пытаннях адукацыі і навукі;
Удзел у грантавых і стыпендыяльных праграмах для падтрымкі беларускіх выкладчыкаў і вучоных;
Супрацоўніцтва з адукацыйнымі інстытутамі і ініцыятывамі;
Арганізацыю падтрымкі рэпрэсаваных выкладчыкаў і вучоных, а таксама прыцягненне да адказнасці арганізатараў рэпрэсіяў у акадэмічнай сферы.

 Жадаем плёну на новай пасадзе!

Вам таксама можа спадабацца

Марына Сакалова
  • 26 жніўня, 2025

Марына Сакалова: “Я станоўча стаўлюся да выкарыстання ШІ у адукацыі”

Беларуская адукацыя пад ціскам “русского мира”. Як супрацьстаяць агрэсіі?
  • 25 жніўня, 2025

Беларуская адукацыя пад ціскам “русского мира”. Як супрацьстаяць агрэсіі?

Як стаць сябрам БААН?
  • 21 жніўня, 2025

Працэдура прыняцця новых членаў у Грамадскую арганізацыю “Беларуская Асацыяцыя адукацыі і навукі”.