About us
Mission
- Актыўна фарміруем прастору для камунікацыі паміж адукацыйнымі ініцыятывамі ў Беларусі і па-за яе межамі, ствараючы магчымасці для абмену досведам, рэсурсамі і ідэямі нават ва ўмовах складанай палітычнай сітуацыі і рэпрэсій.
- Паслядоўна развіваем напрамак прафесійнай падтрымкі педагогаў і навукоўцаў, што ўжо дало канкрэтныя вынікі ў межах праектаў “Сучасныя кампетэнцыі беларускага настаўніка” і “Распрацоўка новага зместу адукацыі”. Гэтыя праекты дапамагаюць прафесіяналам, якія апынуліся па-за афіцыйнай сістэмай адукацыі, працягваць сваю дзейнасць і развіцце.
- Сістэмна ўмацоўваем партнёрскія адносіны з палітычнымі актарамі (Каардынацыйная рада, Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і іншыя), прапануючы экспертныя рэкамендацыі і аналітыку ў сферы адукацыйнай палітыкі, што садзейнічае больш якаснай падрыхтоўцы да будучых рэформаў.
- Паступова інтэгруем беларускіх выкладчыкаў і даследчыкаў у еўрапейскую і глабальную адукацыйную прастору, дапамагаючы ім удзельнічаць у міжнародных канферэнцыях, даследаваннях і праграмах абмену, тым самым змяншаючы эфект ізаляцыі афіцыйнай беларускай акадэмічнай супольнасці.
History
У 2022 годзе група экспертаў ініцыявала стварэнне грамадскай арганізацыі “Беларуская Асацыяцыя Адукацыі і Навукі” (далей – Асацыяцыя). Мэтай аб’яднання з’яўляецца кансалідацыя беларускай адукацыйнай і навуковай супольнасці на падмурку дэмакратычных каштоўнасцей. У планах – арганізацыя ўзаемадапамогі, абарона законных правоў і прадстаўлення інтарэсаў у адносінах з працадаўцамі, рэалізацыя адукацыйных і даследчых праектаў, падрыхтоўка рэфармавання сістэмы адукацыі і навукі ў Беларусі.
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
– Арганізацыя ўзаемадапамогі, абарона законных правоў і прадстаўлення інтарэсаў у адносінах з працадаўцамі;
– Рэалізацыя адукацыйных і даследчых праектаў;
– Падрыхтоўка рэфармавання сістэмы адукацыі і навукі ў Беларусі.
Our team

Павел Церашковіч
Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі, гісторык, антраполаг
“Патрэбная не толькі экстранная, але і інстытуцыйная дапамога, каб была ўстанова, якая б спрыяла узнікненню сяброўскага асяроддзя для людзей з акадэмічнай сферы...”

Марына Сакалова
Заснавальніца Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі, кандыдатка гістарычных навук, экспертка
“У БААН я адказваю за даследаванні ў галіне адукацыйнай палітыкі, займаюся распрацоўкай стратэгічных дакументаў. Я з’яўляюся адной з заснавальніц арганізацыі. Для мяне гэта важна, таму што трэба нешта рабіць агульнае, каб яно працавала на ўсіх...”

Роза Турарбекава
Палітолаг, кандыдатка гістарычных навук і экспертка Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі
“Каб працэс дэеўрапеізацыі Беларусі не быў такі інтэнсіўны і некантраляваны, трэба падтрымліваць усе адукацыйныя ініцыятывы, якія павінны быць скіраваныя ў першую чаргу на Беларусь...”

Андрэй Лаўрухін
Філосаф, даследчык і эксперт Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі
“Сістэма адукацыі Беларусі перажывае, напэўна, самыя цяжкія часы за ўсю сваю гісторыю: падвойная ізаляцыя паглыбляецца пагрозай асіміляцыі расійскай адукацыйнай прасторай, мілітарызацыяй…”

Аляксандр Паршанкоў
Дактарант праграмы філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе, эксперт Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі
“Справа будучыні беларускай адукацыі, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку “рускага міру”, залежыць найперш ад таго, што менавіта маладыя супраціўнікі і супрацоўніцы хутка будуць вызначаць будучыню ўсёй адукацыйнай сферы...”

Святлана Мацкевіч
Даследчыца, кандыдатка педагагічных навук, экспертка Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі
“Мы вымушаныя, з аднаго боку, мець справу з фармальнай сістэмай унутры краіны, а, з другога боку — спрабуем выгадаваць узоры новай інавацыйнай адукацыі па-за межамі краіны, захоўваючы сувязь з асноўнымі актарамі і сталымі калектывамі, якія ёсць у Беларусі...”
Наша партнёры



