Дакументы — Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі

«Беларускі ўніверсітэт у выгнанні: досвед, адказнасць і будучыня»
Аналітычнае рэзюмэ закрытага круглага стала

Дата: 20 ліпеня 2026 года

Фармат: закрытая анлайн-дыскусія

Арганізатар: Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі

Мадэратарка: Ірына Сідорская

Статус дакумента

Аналіз падрыхтаваны паводле вынікаў закрытага круглага стала і абагульняе асноўныя тэмы, падыходы і прапановы, якія прагучалі падчас дыскусіі.

Дакумент не з’яўляецца стэнаграмай, рэзалюцыяй ці ўзгодненай калектыўнай пазіцыяй удзельнікаў і ўдзельніц. Галасаванне па выніках сустрэчы не праводзілася. У адпаведнасці з закрытым фарматам размовы асобныя меркаванні не прыпісваюцца канкрэтным асобам.

Мэта рэзюмэ – зафіксаваць:

асноўныя лініі дыскусіі;

ключавыя тэзісы і прынцыпы, якія прагучалі падчас дыскусіі;

істотныя адрозненні ў падыходах;

пытанні, якія засталіся адкрытымі;

магчымыя напрамкі далейшай працы, прапанаваныя ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

Падтрымка самой ідэі беларускага ўніверсітэта ў выгнанні не азначае аўтаматычнай падтрымкі канкрэтнай арганізацыі, праекта або інстытуцыйнай мадэлі.

1. Прадмет і рамка дыскусіі

Круглы стол быў прысвечаны пытанню, ці магчыма сёння стварэнне паўнавартаснай беларускай універсітэцкай інстытуцыі па-за межамі Беларусі і, калі так, якой можа быць яе роля, акадэмічны профіль і інстытуцыйная форма.

Удзельнікі і ўдзельніцы разглядалі гэтую праблему ў кантэксце рэпрэсій супраць беларускай адукацыі і навукі пасля 2020 года, разбурэння акадэмічных свабод унутры краіны і вымушанай эміграцыі значнай колькасці навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў.

Падчас размовы абмяркоўваўся досвед Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, адукацыйных праектаў «Вольны Беларускі Універсітэт» і «Беларуская акадэмія», Асацыяцыі «Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча», а таксама іншых даследчых, адукацыйных і стыпендыяльных праграм.

Круглы стол не меў на мэце ацэньваць або падтрымліваць адзін з гэтых праектаў. Існыя ініцыятывы разглядаліся як крыніцы назапашанага досведу і магчымыя элементы шырэйшай беларускай акадэмічнай экасістэмы.

2. Агульная ацэнка сітуацыі

У дыскусіі неаднаразова гучала думка, што беларуская акадэмічная супольнасць у выгнанні валодае значным інтэлектуальным і прафесійным патэнцыялам, але застаецца інстытуцыйна разрозненай. Існыя арганізацыі і праграмы выконваюць важныя функцыі, аднак маюць розныя прававыя статусы, мэты, маштабы і ступень устойлівасці.

Сам факт існавання некалькіх адукацыйных і даследчых ініцыятыў не разглядаўся ў дыскусіі як сведчанне таго, што пытанне беларускага ўніверсітэта ў выгнанні ўжо вырашана. Адначасова ўдзельнікі па-рознаму ацэньвалі, ці вынікае з гэтай сітуацыі неабходнасць стварэння новай установы.

У дыскусіі неаднаразова падкрэслівалася, што назва «ўніверсітэт» сама па сабе не стварае акадэмічнай інстытуцыі. Неабходныя рэальныя даследаванні і адукацыйныя праграмы, прафесійная акадэмічная супольнасць, устойлівае кіраванне, прызнаны статус і зразумелая адказнасць перад студэнтамі, навукоўцамі, партнёрамі і беларускім грамадствам.

Разам з тым у некалькіх выступах падкрэслівалася, што далейшая праца не павінна пачынацца з чыстага аркуша. Пры распрацоўцы любых новых рашэнняў неабходна ўлічваць ужо назапашаны досвед, створаныя праграмы і каманды, а таксама прычыны поспехаў, крызісаў і спынення папярэдніх ініцыятыў.

3. Асноўныя тэзісы і прынцыпы, якія прагучалі падчас дыскусіі

Беларуская місія і акадэмічная суб’ектнасць

У розных выступах гучала думка, што беларуская ўніверсітэцкая інстытуцыя ў выгнанні павінна спрыяць захаванню і развіццю беларускай акадэмічнай суб’ектнасці. Гаворка ішла не толькі пра навучанне беларусаў за мяжой, але і пра магчымасць самастойна выпрацоўваць і распаўсюджваць веды пра Беларусь, падтрымліваць беларускую мову і інтэлектуальную традыцыю, захоўваць акадэмічную супольнасць і рыхтаваць кадры для будучыні краіны.

Пры гэтым беларускі нацыянальны характар не разглядаўся як падстава для этнічнай закрытасці або ізаляцыі ад міжнароднай навукі. Удзельнікі звярталі ўвагу на неабходнасць спалучаць беларускую місію з акадэмічнымі свабодамі, міжнароднымі стандартамі і супрацоўніцтвам з замежнымі ўніверсітэтамі.

Спалучэнне даследаванняў і адукацыі

У розных выступах гучала думка, што паўнавартасная ўніверсітэцкая інстытуцыя не павінна абмяжоўвацца толькі адукацыйнымі курсамі або публічнымі мерапрыемствамі. Даследаванні, падрыхтоўка навуковых кадраў, выкладанне і публічная інтэлектуальная праца разглядаліся як узаемазвязаныя функцыі.

Адначасова пытанне пра суадносіны гэтых функцый і пра тое, што павінна стаць прыярытэтам на першапачатковым этапе, засталося адкрытым.

Акадэмічная якасць

У дыскусіі падкрэслівалася, што легітымнасць такой установы не можа грунтавацца выключна на назве, самавызначэнні заснавальнікаў або падтрымцы вядомых асоб. Сярод крытэрыяў легітымнасці называліся наяўнасць фундаментальных даследаванняў і студэнтаў, якасць і канкурэнтаздольнасць адукацыйных праграм, прафесійны склад і адкрытыя працэдуры рэкрутынгу.

Празрыстасць і адказнасць

У адным з выступаў прапаноўвалася закласці празрыстае калегіяльнае кіраванне, органы самакіравання, адкрытыя конкурсы і ўдзел прафесійнай акадэмічнай супольнасці ў прыняцці рашэнняў.

Асобна адзначалася рызыка залежнасці ад аднаго донара, вузкага кола заснавальнікаў або асобных кіраўнікоў. Прагучала думка, што інстытуцыйны давер павінен падтрымлівацца перш за ўсё працэдурамі, а не толькі асабістымі аўтарытэтамі.

Адкрытасць і прадстаўнічасць

Гучала прапанова будаваць універсітэт пры ўдзеле шырэйшай супольнасці – не толькі прадстаўнікоў акадэмічных устаноў, але таксама даследчыкаў, культурных дзеячаў, мысляроў і грамадзянскіх ініцыятыў.

Асобна падкрэслівалася, што ўніверсітэт не павінен ператварацца ў закрытую супольнасць, заснаваную на асабістых сувязях і вузкім коле знаёмстваў.

Рэалістычнасць і ўстойлівасць

Удзельнікі звярталі ўвагу на неабходнасць суадносіць інстытуцыйныя амбіцыі з рэальным попытам, фінансавымі магчымасцямі, наяўнасцю выкладчыкаў і даследчыкаў, прававымі ўмовамі і здольнасцю забяспечыць працяглую працу.

Гучала перасцярога супраць стварэння фармальнай структуры без дастатковага акадэмічнага зместу і супраць завышэння першапачатковых маштабаў.

4. Асноўныя адрозненні ў падыходах

Інстытуцыйны і місійны падыходы

Адно з прынцыповых разыходжанняў датычылася не толькі арганізацыйнай формы будучага ўніверсітэта, але і самога яго прызначэння і функцыі на цяперашнім этапе. У дыскусіі можна ўмоўна вылучыць два падыходы да разумення ўніверсітэта – інстытуцыйны і місійны.

У межах інстытуцыйнага, або арганізацыйна-менеджарскага, падыходу ўніверсітэт разглядаўся перадусім як установа, якая павінна мець прававы статус, сістэму кіравання, адукацыйныя і даследчыя праграмы, крыніцы фінансавання і механізмы забеспячэння акадэмічнай якасці. Адрозненні ўнутры гэтага падыходу датычыліся таго, ці варта ствараць новую ўстанову, пераўтвараць ЕГУ, развіваць адзін з існых праектаў або будаваць сеткавую структуру.

У межах місійнага падыходу ўніверсітэт вызначаўся не як інстытуцыя, а як месца мыслення, дзе культывуецца самастойная інтэлектуальная праца і фарміруецца вобраз будучыні. Яго базавай задачай называлася выпрацоўка інтэлектуальнага парадку дня будучай Беларусі. Гучала і пазіцыя, што без такой місіі любая інстытуцыя рызыкуе засяродзіцца пераважна на пошуку фінансавання і ўласным выжыванні. У якасці актуальных задач акадэмічнай супольнасці называліся стварэнне адпаведнай інтэлектуальнай прасторы і выпрацоўка наратыву, здольнага задаваць рамкі для палітыкаў і іншых грамадскіх актараў; падрыхтоўка прафесійных груп, здольных кіраваць пераменамі; пераадоленне гуманітарнай і функцыянальнай непісьменнасці ў масавым маштабе і вядзенне кансцыентальнай барацьбы.

Такое разуменне ўніверсітэта выклікала пярэчанні. Адзначалася, што інтэлектуальная праца і выпрацоўка новых ідэй могуць ажыццяўляцца як ва ўніверсітэце, так і па-за яго межамі, але самі па сабе не даюць падстаў называць адпаведную пляцоўку ўніверсітэтам.

Такім чынам, адкрытым засталося пытанне пра суадносіны функцыі, місіі і інстытуцыйнай формы: ці з’яўляецца стварэнне фармальнай установы канчатковай мэтай, адной з магчымых перспектыў або толькі адным з інструментаў рэалізацыі больш шырокай інтэлектуальнай місіі.

Пераўтварэнне ЕГУ або стварэнне новай інстытуцыі

Ацэнкі ролі і перспектыў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта істотна адрозніваліся.

Адзін з удзельнікаў круглага стала зыходзіў з таго, што ЕГУ ўжо мае міжнародна прызнаны статус, інфраструктуру і шматгадовы досвед, таму варта працягваць размову пра аднаўленне або ўзмацненне яго беларускай місіі, дэмакратызацыю кіравання і паляпшэнне адносін з беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасцю.

Іншая пазіцыя, якую падтрымалі некалькі ўдзельнікаў і ўдзельніц, грунтавалася на скептычнай ацэнцы магчымасці такога пераўтварэння. У межах гэтай пазіцыі гучала меркаванне, што арганізацыйныя праблемы ЕГУ маюць сістэмны характар, а рэсурс папярэдніх спробаў рэфармавання ў значнай ступені вычарпаны.

Падчас размовы згадваўся ўжо падрыхтаваны ў структурах Каардынацыйнай рады дакумент, прысвечаны праблемам ЕГУ і яго адносінам з беларускай супольнасцю. Прагучала прапанова выкарыстоўваць яго аргументы ў далейшай працы з беларускімі палітыкамі і міжнароднымі партнёрамі. Агульнай пазіцыі адносна далейшай ролі і перспектыў ЕГУ ўдзельнікі не выпрацавалі.

Фармальны ўніверсітэт або паэтапнае развіццё

Частка ўдзельнікаў настойвала, што ўніверсітэт павінен мець фармальны статус, студэнтаў, даследчую базу і паўнавартасныя адукацыйныя праграмы. У межах іншага падыходу прапаноўвалася не рабіць фармалізацыю абавязковай умовай для пачатку працы і ўжо цяпер развіваць інтэлектуальную, даследчую, выдавецкую і асветніцкую дзейнасць. У якасці магчымых форм такой працы называліся публічныя навуковыя лекцыі, публікацыя навуковых артыкулаў і манаграфій, а таксама кансультацыі для зацікаўленых арганізацый і асоб.

Рознагалоссе, такім чынам, датычылася не толькі неабходнасці фармальнага статусу, але і паслядоўнасці развіцця праекта: ці павінна спачатку паўстаць універсітэцкая інстытуцыя, якая запускае адпаведныя працэсы, або, наадварот, устойлівая інтэлектуальная і акадэмічная дзейнасць можа папярэднічаць яе фармалізацыі.

Адкрытым засталося і звязанае з гэтым пытанне, ці можа нефармальная інтэлектуальная пляцоўка называцца ўніверсітэтам або ўніверсітэцкая назва патрабуе фармальнага статусу і выканання базавых даследчых і адукацыйных функцый.

Профіль, маштаб і арганізацыйная мадэль

Абмяркоўваліся розныя варыянты акадэмічнага профілю, маштабу і арганізацыі будучага ўніверсітэта:

кампактная даследчая інстытуцыя з акцэнтам на магістратуру, дактарантуру і беларускія даследаванні;

універсітэт з бакалаўрскімі і магістарскімі праграмамі;

шырокая адукацыйная платформа для розных аўдыторый;

цэнтр падрыхтоўкі даследчыкаў, экспертаў і будучых лідараў;

сеткавая структура, якая аб’ядноўвае ўжо існыя арганізацыі і праграмы.

Гучала арыенціровачная мадэль кампактнай установы прыкладна на 400–500 студэнтаў, але яна не атрымала статусу агульнай пазіцыі. Не было таксама вызначана, якія ўзроўні адукацыі і акадэмічныя кірункі павінны быць прыярытэтнымі.

Моўная мадэль

Беларуская мова называлася істотным, але не адзіным крытэрыем нацыянальнага характару ўніверсітэта. Канкрэтная мадэль выкарыстання беларускай і іншых моў не была прадметам асобнага абмеркавання.

Месца размяшчэння і транснацыянальная мадэль

Прагучала канкрэтная прапанова разглядаць Беласток як магчымае месца размяшчэння ўніверсітэта. Разам з тым прапаноўвалася і транснацыянальная мадэль – з прысутнасцю ў Польшчы, Літве, Чэхіі і, магчыма, іншых краінах.

У шэрагу выступаў будучы ўніверсітэт звязваўся з падрыхтоўкай да вяртання ў Беларусь і ўдзелу ў будучых пераменах. Транснацыянальная мадэль, у сваю чаргу, разглядалася як спосаб ужо цяпер аб’яднаць беларускую акадэмічную дыяспару ў розных краінах.

Ініцыятары, каардынацыя і крыніцы легітымнасці

Адзінай пазіцыі адносна таго, хто павінен ініцыяваць і каардынаваць далейшы працэс, не склалася. Сярод магчымых варыянтаў называліся асобная існая арганізацыя, новая кааліцыя, шырокая акадэмічная супольнасць або структура, якая атрымала б грамадскі ці палітычны мандат на такую ролю.

У дыскусіі прагучала прапанова выкарыстоўваць БААН як пляцоўку для працягу экспертнай размовы. Рашэнне аб наданні Асацыяцыі асобнага каардынацыйнага мандата не прымалася.

Фінансаванне

Удзельнікі разглядалі некалькі патэнцыйных крыніц фінансавання: падтрымку дзяржаў і міжнародных арганізацый, партнёрствы з універсітэтамі, гранты, стыпендыяльныя праграмы, ахвяраванні дыяспары, платныя адукацыйныя прадукты і іншыя ўласныя даходы.

У розных выступах звярталася ўвага на рызыкі залежнасці ад аднаго донара або асноўнага знешняга партнёра. Адкрытым засталося пытанне, якая камбінацыя крыніц можа забяспечыць доўгатэрміновую ўстойлівасць і наколькі значным і рэалістычным можа быць фінансавы ўдзел беларускай дыяспары.

5. Рызыкі, адзначаныя падчас дыскусіі

Сярод асноўных рызык называліся:

знешняе кіраванне і выцясненне беларускіх прадстаўнікоў з прыняцця ключавых рашэнняў пры крытычнай залежнасці ад замежнага фінансавання;

крыміналізацыя рэжымам Лукашэнкі любых незалежных адукацыйных ініцыятыў і ціск на студэнтаў і іх сем’і;

стварэнне фармальнай інстытуцыйнай абалонкі без устойлівай акадэмічнай дзейнасці;

неадпаведнасць заяўленага маштабу рэальным рэсурсам і попыту;

залежнасць ад аднаго донара або партнёра;

канцэнтрацыя кантролю ў руках вузкага кола заснавальнікаў ці кіраўнікоў;

перанос у новую інстытуцыю непразрыстых або аўтарытарных мадэляў кіравання;

канкурэнцыя паміж беларускімі ініцыятывамі замест каардынацыі;

недастатковая якасць адукацыйных праграм і немагчымасць канкурыраваць за студэнтаў;

размыванне беларускай місіі пад уплывам донарскіх або палітычных прыярытэтаў;

пагрозы бяспецы людзей, якія ўдзельнічаюць у праграмах з тэрыторыі Беларусі;

адсутнасць пераканаўчага абгрунтавання неабходнасці новай установы пры наяўнасці ЕГУ і іншых адукацыйных праектаў.

Гэтыя рызыкі не ранжыраваліся і не ставіліся на галасаванне.

6. Магчымыя напрамкі далейшай працы

Падчас круглага стала не была выпрацаваная агульная дарожная карта. Аднак у розных выступах прагучалі наступныя прапановы:

Сабраць і прааналізаваць ужо падрыхтаваныя канцэпцыі і дакументы, прысвечаныя беларускаму ўніверсітэту і становішчу ЕГУ, каб не пачынаць працу з чыстага аркуша.

Вызначыць пазіцыю адносна ЕГУ: ці магчымая яшчэ адна спроба яго пераўтварэння або неабходна ствараць іншую інстытуцыю. У другім выпадку патрэбны аргументацыйны дакумент, які тлумачыў бы гэтую неабходнасць беларускім палітыкам і міжнародным партнёрам.

Высветліць, ці можа далейшая праца весціся на базе адной з ужо існых ініцыятыў або патрабуе стварэння шырэйшай кааліцыі і асобнага механізму каардынацыі.

Правесці больш шырокую стратэгічную дыскусію з удзелам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, адукацыйных і даследчых ініцыятыў, культурных дзеячаў і іншых зацікаўленых бакоў. Для яе арганізацыі прапаноўвалася шукаць асобнае праектнае фінансаванне.

Арганізаваць рэгулярную – магчыма, штогадовую – канферэнцыю або кангрэс беларускіх адукацыйных і акадэмічных ініцыятыў.

Вывесці пытанне беларускага ўніверсітэта ў публічную і палітычную прастору праз медыя, інтэрв’ю, прэс-рэлізы, публічныя дыскусіі і сустрэчы з палітыкамі. Сярод магчымых пляцовак называліся канферэнцыя «Новая Беларусь» і спецыялізаваны Форум Касцюшкі па адукацыі.

Прадстаўляць і аргументаваць ідэю беларускага ўніверсітэта падчас сустрэч з польскімі, літоўскімі і еўрапейскімі палітыкамі і міжнароднымі партнёрамі.

Каардынаваць ужо наяўную даследчую, выдавецкую, адукацыйную і асветніцкую дзейнасць беларускіх акадэмічных ініцыятыў.

Вывучыць магчымасці фінансавага ўдзелу беларускай дыяспары, у тым ліку праз ахвяраванні і падатковыя механізмы, даступныя ў розных краінах.

Апрацаваць вынікі круглага стала і працягнуць працу над анансаванымі БААН дакументамі з наступным абмеркаваннем іх праектаў удзельнікамі і ўдзельніцамі дыскусіі.

Задачы, якія вынікаюць з дыскусіі

З улікам адкрытых пытанняў, выяўленых падчас дыскусіі, на наступным этапе таксама могуць спатрэбіцца:

аналіз патрэб патэнцыйных студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў;

параўнанне магчымых інстытуцыйных мадэляў;

вывучэнне прававых і фінансавых умоў у краінах магчымага размяшчэння;

вызначэнне функцый і відаў дзейнасці, якія можна запускаць да атрымання фармальнага ўніверсітэцкага статусу;

распрацоўка механізмаў шырокага і празрыстага ўдзелу акадэмічнай супольнасці ў далейшай працы.

Гэтыя задачы не фармуляваліся ўдзельнікамі і ўдзельніцамі непасрэдна як план далейшых дзеянняў, але вынікаюць з праблем і альтэрнатыў, разгледжаных падчас круглага стала.

Пытанні, якія засталіся адкрытымі

Якую функцыю беларускі ўніверсітэт павінен выконваць ужо цяпер, да вызначэння яго арганізацыйнай формы?

Ці павінна культываванне беларускага мыслення стаць базавай рамкай праекта або адной з функцый паўнавартаснай інстытуцыі?

Ці можа нефармальная інтэлектуальная пляцоўка называцца ўніверсітэтам?

Ці ёсць яшчэ магчымасць пераўтварыць ЕГУ або рэсурс такіх спробаў ужо вычарпаны?

Калі патрэбная новая інстытуцыя, на базе якой ініцыятывы або кааліцыі яна можа развівацца?

Хто можа атрымаць мандат на каардынацыю далейшага працэсу?

Якія адукацыйныя ўзроўні і функцыі павінны запускацца першымі?

Як забяспечыць фінансаванне без страты беларускай суб’ектнасці і празмернай залежнасці ад знешніх донараў і партнёраў?

Як абгрунтаваць міжнародным партнёрам неабходнасць новай інстытуцыі пры наяўнасці ЕГУ і іншых беларускіх адукацыйных ініцыятыў?

8. Агульны вынік

Дыскусія паказала, што пытанне беларускага ўніверсітэта ў выгнанні захоўвае актуальнасць, але агульнай інстытуцыйнай мадэлі і бачання шляхоў яе рэалізацыі пакуль не выпрацавана.

У розных выступах паўтараліся тэзісы пра неабходнасць захавання беларускай акадэмічнай суб’ектнасці, высокай якасці даследаванняў і адукацыі, празрыстых механізмаў кіравання, фінансавай устойлівасці і адказнасці перад беларускім грамадствам.

Асноўныя рознагалоссі датычыліся разумення самога ўніверсітэта і суадносін яго місіі з інстытуцыйнай формай, першапачатковага маштабу і акадэмічнага профілю, а таксама таго, хто і на якой падставе можа каардынаваць далейшы працэс. У ацэнках ЕГУ пераважала скептычнае стаўленне да магчымасці яго пераўтварэння ў беларускі нацыянальны ўніверсітэт, хоць прагучала і асобная пазіцыя на карысць яшчэ адной спробы рэфармавання існай установы.

Такім чынам, вынікам круглага стала стала не падтрымка аднаго гатовага рашэння, а больш выразнае акрэсленне магчымых мадэляў, асноўных абмежаванняў і ключавых пытанняў, якія патрабуюць далейшага абмеркавання і прапрацоўкі. Наступным этапам можа стаць параўнанне канкрэтных інстытуцыйных сцэнарыяў і падрыхтоўка асобнага пазіцыйнага дакумента – пасля шырэйшага абмеркавання і адпаведнага ўзгаднення ў межах БААН.

Аўтар: beledusci.org

The post «Беларускі ўніверсітэт у выгнанні: досвед, адказнасць і будучыня» appeared first on Belarusian Association of Education and Science.