Кіраўнік нашай арганізацыі, гісторык і антраполаг Павел Церашковіч, стаў дарадцам Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы.
Спадар Павел шмат гадоў працуе ў сферы адукацыі: выкладаў у БДУ, быў дэканам і кіраўніком Сената ў ЕГУ, стажыраваўся ў Нью-Ёрку і Оксфардзе, мае больш за 100 навуковых публікацыяў.

Падчас працы ў Офісе Павел Церашковіч будзе адказны за:
– Маніторынг і аналіз асноўных тэндэнцыяў у беларускай і сусветнай адукацыі і навуцы;
– Падрыхтоўку аналітыкі: ацэнкі патрэбаў, дарожныя карты, агляды;
– Правядзенне публічнай камунікацыі, якая адлюстроўвае пазіцыі беларускіх дэмакратычных сілаў па пытаннях адукацыі і навукі;
– Удзел у грантавых і стыпендыяльных праграмах для падтрымкі беларускіх выкладчыкаў і вучоных;
– Супрацоўніцтва з адукацыйнымі інстытутамі і ініцыятывамі;
– Арганізацыю падтрымкі рэпрэсаваных выкладчыкаў і вучоных, а таксама прыцягненне да адказнасці арганізатараў рэпрэсіяў у акадэмічнай сферы.
Жадаем плёну на новай пасадзе!