- Жадаючыя ўступіць у Асацыяцыю падаюць заяву ў пісьмовай або электроннай форме на імя Старшыні.
- Асацыяцыя прадстаўляе магчымасць жадаючым азнаеміцца са Статутам, умовамі ўступлення і членства.
- Кандыдат прадстаўляе як меней дзве рэкамендацыі нефармальнага зместу ад імя членаў Рады Асацыяцыі, або асобаў, да якіх сама меней два члены Рады маюць давер.
- Камісія Рады па прыёме новых членаў у складзе не меней 3 (трох) чалавек праводзіць сумоўе з кандыдытам у любой тэхнічна даступнай форме і прадстаўляе сваё заключэнне на пасяджэнні Рады.
- Кандыдаты, фізічныя асобы, уносяць уступны ўзнос ў памеры эквівалентным 20 еўра, калектыўныя члены – у памеры эквівалентным 40 еўра. У выключных вападках Рада сваім рашэннем можа вызваліць ад уступнага ўзносу.
- Рашэнне аб прыняцці новага члена Асацыяцыі прымаецца на чарговым пасяджэнні Рады простай большасцю галасоў. Рашэнне ўступае ў сілу з моманту ўплаты ўступнага ўзносу.