У абноўленым Шанхайскім рэйтынгу універсітэтаў свету (Academic Ranking of World Universities, ARWU 2025) беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі не трапілі нават у першую тысячу.
Для параўнання, у рэйтынгу прадстаўлены сем польскіх універсітэтаў. Найвышэйшае месца зноў займае Варшаўскі ўніверсітэт, які апынуўся ў дыяпазоне 401–500 і стаў адзіным польскім ВНУ ў верхняй палове спісу.
Літва: у ARWU 2025 можа быць толькі адзін прадстаўнік — Віленскі ўніверсітэт, які традыцыйна займае дыяпазон 501–600
ARWU лічыцца адным з самых аўтарытэтных акадэмічных рэйтынгаў. Пры яго складанні ўлічваюцца навуковыя дасягненні, колькасць нобелеўскіх лаўрэатаў, цытаванні ў міжнародных базах і агульная прадуктыўнасць даследаванняў.
У сусветным топе лідарства трымаюць амерыканскія ўніверсітэты: першае месца заняў Гарвард, другое — Стэнфард, трэцяе — Масачусэцкі тэхналагічны інстытут.