Блог — Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі

Магістратура – пад ударам
Улады ў чарговы раз умяшаліся ў сферу адукацыі. Цяпер пад удар трапіла магістратура, якую Лукашэнка назваў “ненармальнай” — маўляў, гэта прыкмета Балонскага працэсу, з якім ён здаўна змагаецца. Праблема ў тым, што ўяўленні пра “нармальнасць” у кіраўніка дзяржавы, відаць, засталіся на ўзроўні часоў яго вучобы ў Магілёўскім педінстытуце: іншай мадэлі адукацыі ён ніколі не бачыў і ўявіць сабе не можа. Тым часам свет даўно змяніўся. Нават аўтары новага падручніка “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі” (ч. 2, 2025), якія з настальгіяй згадваюць “кіроўную ролю КПСС”, прызнаюць, што на мяжы стагоддзяў індустрыяльную эпоху змяніла постіндустрыяльная — эпоха, у якой вырашальную ролю мае індустрыя ведаў. Адукацыя становіцца яе неад’емнай часткай і павінна адпавядаць міжнародным стандартам, а не заставацца ў межах уяўленняў, што не абнаўляліся паўстагоддзя.

Каментуе кіраўнік Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі Павел Церашковіч:

Магістратура – гэта праграма паслядыпломнага навучання, накіраваная на паглыбленае вывучэнне пэўнай галіны ведаў ці прафесійнай дзейнасці. Ва ўніверсітэцкай адукацыі яна вядомая з ХІІІ ст. Стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (вядомае яшчэ як Балонскі працэс) вызначыла агульныя стандарты падрыхтоўкі магістарскага ўзроўню. Паводле ЮНЭСКА, магістратура — гэта ўніверсальны 7-мы ўзровень адукацыі ў міжнароднай стандартнай класіфікацыі. То бок для краін, якія ўваходзяць у ААН, магістратура – гэта нармальна.

У эканамічна развітых краінах – гэта масавая форма адукацыі. У краінах ЕПВА доля магістрантаў перавышае 20% ад усіх студэнтаў. А сярод насельніцтва старэйшага за 25 год доля тых, хто мае магістарскую ступень часта складае 13 – 17 % (Бельгія, Данія, Германія). Дыплом магістра нярэдка патрабуецца пры прыняцці на дзяржаўную службу. У Фінляндыі ён абавязковы, каб стаць настаўнікам. У Беларусі ж доля магістраў трохі большая за 4% ад усіх студэнтаў. Беларусаў і беларусак сярод іх менш за палову. Не цяжка спрагназаваць, што ў бліжэйшыя гады іх стане яшчэ менш.

Да чаго гэта прывядзе – таксама спрагназаваць не складана: да далейшай дэградацыі вышэйшай адукацыі якую спрабуюць абвясціць спадкаемцай “лепшай у свеце савецкай”. У QS university ranking рэйтынг Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту за апошнія тры гады абваліўся на 159 пунктаў (з 288 да 447). У 2016 г. БДУ займаў прыкладна 850 месца ў самым прэстыжным Times Higher education ranking. Цяпер яго там няма. У Shanghai ranking – рэйтынгу нібыта сяброўскай краіны, адзіная зачэпка БДУ – прадметны рэйтынг па фізіцы (паміж 401 і 500 месцам). Але ў агульным заліку ўніверсітэтаў сусветнага класу такая краіна як Беларусь (у адрозненне ад Ганы і Марока) увогуле не згадваецца.

The post Магістратура – пад ударам appeared first on Belarusian Association of Education and Science.

Марына Сакалова: “Я станоўча стаўлюся да выкарыстання ШІ у адукацыі”
Чым небяспечнае тэхнакратычнае бачанне адукацыі? Ці карысны для педагогаў штучны інтэлект? І ці правільна дабівацца “дэідэалагізацыі” адукацыі? Працягваем знаёмства з асобамі “Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі”. Гэтым разам – з заснавальніцай нашай арганізацыі, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай, выкладчыцай Марынай Сакаловай.

“У БААН я адказваю за даследаванні ў галіне адукацыйнай палітыкі, займаюся распрацоўкай стратэгічных дакументаў. Я з’яўляюся адной з заснавальніц арганізацыі. Для мяне гэта важна, таму што трэба нешта рабіць агульнае, каб яно працавала на ўсіх”, – гаворыць Марына Сакалова.

Пра працу ў сферы адукацыі

“Калі казаць пра практычную дзейнасць, то я пачынала працоўную кар’еру з працы ў сярэдняй школы, дзе выкладала гісторыю. Потым была аспірантура. Пасля аспірантуры я шмат выкладала ў навуковых установах, была загадчыцай кафедры ў інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Таксама быў досвед выкладання ў ЕГУ, у “Еўрапейскім каледжы ліберальных мастацтваў”. У асноўным рыхтавала і чытала курсы пра гісторыю ХХ ст. Але ў мяне цікавасці куды больш разнастайныя. Паколькі я заўжды сачыла за новымі трэндамі, за лічбавай трансфармацыяй, таму ў мяне ёсць публікацыі, звязаныя з вывучэннем гэтай сферы…”

“Пасля 2020 года, калі ў беларускім грамадстве востра праявіўся запыт на перамены, мяне глыбей зацікавіла канцэптуальная праца ў адукацыі. Менавіта ў гэты час стартавала праграма “Беларуская адукацыя на шляху перамен”. З таго моманту маім асноўным заняткам стаў палітычны аналіз у сферы адукацыі. Перамены патрабуюць не толькі дзеянняў, але і асэнсавання, таму я звярнула асаблівую ўвагу на пытанні грамадскага ўдзелу і калектыўнага прыняцця рашэнняў — тое, што ляжыць у падмурку дэмакратычнай адукацыі…”

Якія небяспекі для адукацыі нясе вузкае тэхнакратычнае бачанне?

“Вузкае тэхнакратычнае бачанне не ўлічвае пагрозу лічбавай няроўнасці. Яна хаваецца не толькі ў доступе да інтэрнэту, але і ў здольнасці карыстацца ім для развіцця. Бывае, “digital native” губляецца там, дзе чалавек з досведам дзейнічае ўпэўнена. У выніку тэхналогіі паглыбляюць разрыў, які нібыта павінны скарачаць. Акрамя таго, тэхнакратычны падыход звужае разуменне адукацыі да працэсаў перадачы інфармацыі, забываючы пра сэнсавы і адносінны вымярэнні навучання…”

Адукацыя і ШІ

“Я станоўча стаўлюся да развіцця штучнага інтэлекту і яго выкарыстання ў адукацыі, бо ён значна палягчае працу настаўніка — асабліва ва ўмовах, калі шмат увагі патрабуюць фармальныя аспекты: праграмы, дакументацыя, справаздачнасць. Такія задачы можна даверыць тэхналогіям, а настаўнік зможа засяродзіцца на галоўным — на сутнасці адукацыйнага працэсу. Лічбавыя тэхналогіі — гэта толькі інструменты. Адукацыя ж — пра чалавека і сэнсы. Таму спадзеў, што тэхналогіі вырашаць крызісныя праблемы ў адукацыі, — перабольшаны…”

Пра “дэідэалагізацыю” адукацыі

“Мы цяпер шмат гаворым пра дэідэалагізацыю адукацыі, але гэта, на мой погляд, не зусім дакладная пастаноўка пытання. Каштоўнасці і погляды ёсць у кожнага чалавека, і нельга цалкам выключыць іх з навучальнага працэсу. Настаўнік заўсёды прыносіць у клас свае перакананні — гэта натуральна. Са студэнтамі прасцей: яны схільныя да крытычнага аналізу. А вось дзеці вераць настаўніку безумоўна, і таму пытанне асабліва востра стаіць у школе, напрыклад, пры выкладанні гісторыі. Але гэтае пытанне не ў тым, каб цалкам “выключыць” ідэалагічныя элементы (што практычна немагчыма), а ў тым, каб даць вучням інструменты крытычнага аналізу, навучыць іх разважаць і задаваць пытанні. Даследаванні паказваюць, што філасофскае мысленне, праца з паняццямі і аргументацыяй магчымыя нават з дзецьмі сямігадовага ўзросту. І вось тут — сапраўдная альтэрнатыва павярхоўнай перадачы ведаў: не пазбягаць ідэй, а вучыць з імі працаваць…”

Чым займаецца наогул БААН?

“Мы ведаем, што існуе шмат разнастайных адукацыйных ініцыятыў — як у Беларусі, так і ў эміграцыі. Аднак паміж намі часта адсутнічае камунікацыя: мы мала ведаем пра дзейнасць адно аднаго, пра дасягненні і праблемы. Таму цяпер мы ініцыюем даследаванне адукацыйнага поля — каб адкрыць, што насамрэч робіцца важнага, эфектыўнага і інавацыйнага. Мы не проста збіраем дадзеныя, а шукаем глыбейшае разуменне патрэб арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сферы адукацыі і асветы. Гэта патрэбна, каб лепш зразумець саміх сябе і ўмацаваць нашую супольную здольнасць дзейнічаць эфектыўна, скаардынавана і з далёкім прыцэлам. Бо толькі разумеючы, кім мы з’яўляемся, мы зможам адказаць на галоўнае пытанне: як нам працаваць разам дзеля агульнай будучыні?”

The post Марына Сакалова: “Я станоўча стаўлюся да выкарыстання ШІ у адукацыі” appeared first on Belarusian Association of Education and Science.

Беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да навукоўцаў і выкладчыкаў
Каля 8% выкладчыкаў, 5% настаўнікаў і 15,5% навукоўцаў – даследчыкаў сацыяльна-гуманітарных навук пазбавіліся працы праз палітычны пераслед за 2021-2022 гады. Гэтыя лічбы яскрава сведчаць пра маштаб рэпрэсій у акадэмічным асяроддзі. Тэматычныя даклады былі прадстаўленыя падчас спецыяльных слуханняў Каардынацыйнай Рады, прысвечаных праблеме пераследу дзеячаў адукацыі, педагогаў і выкладчыкаў. На слуханнях, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі навуковых, экспертных і студэнцкіх арганізацый, прагучаў даклад кіраўніка “Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі” Паўла Церашковіча пра рэпрэсіі ў акадэмічнай супольнасці пасля падзей 2020 года.

Павел Церашковіч:

“Асноўная форма палітрэпрэсій у акадэмічным асяроддзі – гэта палітычна матываваныя звальненні. Значная колькасць тых, каго звольнілі, звычайна не паведамляюць пра свае праблемы. Людзі застаюцца ў Беларусі. Яны баяцца, што калі будзе розгалас, то будзе далейшы пераслед…”

“Мы прааналізавалі некаторыя статыстычныя дадзеныя, якія траплялі ў адкрыты доступ. Быў высветлены такі параметр, як сярэднеўзважаная колькасць працаўнікоў сфер, звязаных з адукацыяй. Гэтыя лічбы сведчаць, што ў 2021-2022 гадах адбылося рэзкае скарачэнне колькасці выкладчыкаў ВНУ. Усяго за два гады на 1550 чалавек. Гэта каля 8% ад усіх выкладчыкаў. Толькі ў адным Менску за гэтыя гады колькасць выкладчыкаў раптоўна скарацілася на 900 чалавек…”

“Яшчэ больш значныя скарачэнні адбыліся сярод настаўнікаў менавіта ў гэтыя два гады (2021-2022 гг.). Іх колькасць скарацілася на 6265 чалавек. Гэта прыблізна 5% ад агульнай лічбы…”

“Тое, што тычылася навукоўцаў, то лічба заставалася больш-менш стабільнай. Але бачна, што ў сферы сацыяльна-гуманітарных навук менавіта ў гэтыя два гады абвал колькасці даследчыкаў склаў 15,5 %. Ёсць падставы меркаваць, што гэты абвал звязаны менавіта з палітычнымі рэпрэсіямі. Пра гэта сведчыць і тое, што статыстычны даведнік па адукацыі, які некалькі гадоў увогуле не выдаваўся, быў выдадзены толькі ў 2024 годзе. З даведніка знікла лічба па колькасці выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі. Улада цалкам разумее, што адбылася і хавае гэтыя факты…”

“Пасля 2020 года ва ўніверсітэтах была ўведзеная пасада прарэктара па бяспецы і кадрах. І гэтую пасаду займаюць кадравыя афіцэры КДБ. Яны і з’яўляюцца галоўнымі арганізатарамі рэпрэсій ва ўніверсітэтах. Падобныя пасады ўведзеныя не толькі ва ўніверсітэтах, але і ў шматлікіх навукова-даследчых інстытутах. Са з’яўленнем прарэктараў па бяспецы ў ВНУ сталі фармаваць спісы “на звальненне”. Паводле нашай інфармацыі, усе, хто ўнесены ў гэтыя спісы, дзеляцца на тры катэгорыі: 1. Хто падлягае тэрміноваму звальненню; 2. Тыя, якіх звальняюць па заканчэнні тэрмінаў кантракту; 3. Тыя, каму даюць больш часу папрацаваць, але звальняюць. Самая распаўсюджаная форма – заканчэнне кантракту…”

“Акрамя гэтага, створаная цэлая сетка асоб, якія займаюць пасады ў акадэмічным асяроддзі, і якія непасрэдна звязаныя з рэпрэсіямі. У першую чаргу, гэта такія пасады як намеснікі дэканаў па ідэалогіі, якія таксама манітораць сацыяльныя сеткі, праз іх была рэпрэсаваная значная колькасць выкладчыкаў і студэнтаў…”

The post Беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да навукоўцаў і выкладчыкаў appeared first on Belarusian Association of Education and Science.

Прафесія пад забаронай. Каментар прадстаўніцы БААН
Улады Беларусі зрабілі немагчымай педагагічную працу для тых, хто меў судзімасць за ўдзел у мірных пратэстах. Новы закон не толькі пазбаўляе людзей права на прафесію, але і выносіць пакаранне далёка за межы самога тэрміну судзімасці. Беларуская Асацыяцыя Адукацыі і Навукі асуджае прыняты закон як дыскрымінацыйны і непрапарцыйны. Ён супярэчыць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека і ўзмацняе курс на самаізаляцыю сістэмы адукацыі. Ніжэй – каментар прадстаўніцы Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі Марыны Сакаловай.

Марына Сакалова:

– Забарона былым палітвязням працаваць з дзецьмі – гэта цынічная і маніпулятыўная мера, якая хаваецца за лозунгам “абароны дзяцей”. Насамрэч гэта працяг палітыкі помсты і ізаляцыі для ўсіх, хто выказваў нязгоду з рэжымам. Гэта ўжо не здзіўляе, але ўсё яшчэ ўражвае бессаромнасцю, помслівасцю і поўнай абыякавасцю да будучага краіны. Рэжым мэтанакіравана зацягвае ўсю сістэму адукацыі ў змрок страху, хлусні і невуцтва, душыць добрую волю, дасведчанасць. І робіцца гэта там, дзе павінны панаваць давер, клопат і чалавечая годнасць – у працы з дзецьмі.

Што магчыма супрацьпаставіць? Працаваць тут і цяпер, каб пашырыць магчымасці якаснай адукацыі для дзяцей і годнасці для настаўнікаў і настаўніц.

Перш за ўсе нам усім трэба тлумачыць прававую абсурднасць нормы, працаваць з міжнароднымі структурамі, працягваць салідарную падтрымку нашым суайчыннікам і суайчынніцам. У прыватнасці, Асацыяцыя і далей будзе распрацоўваць альтэрнатыўныя шляхі адукацыі: фарміраваць і ўмацоўваць незалежныя анлайн-супольнасці адукатараў і ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэса; развіваць анлайн-курсы, дзе выкладанне будуецца на крытычным мысленні, эмпатыі і павазе да людзей; ствараць платформу для анлайн-кансультавання для дзяцей і настаўнікаў і настаўніц, якія сутыкаюцца з ціскам; наладжваць супрацоўніцтва з міжнароднымі асацыяцыямі для доступу да інструментаў і стыпендыяльных праграм. Мы вельмі спадзяёмся, што здолеем стварыць сетку “школ грамадзянскай надзеі”. Калі нефармальныя адукацыйныя ініцыятывы аб’ядноўваюцца і дзейнічаюць з агульнай каштоўнаснай асновай – павага да годнасці, свабоды думкі і адукацыі як грамадскага дабра, яны могуць даваць і дзецям, і адукатарам не толькі веды, але і сілу жыць у праўдзе.

The post Прафесія пад забаронай. Каментар прадстаўніцы БААН appeared first on Belarusian Association of Education and Science.